Караткевіч Уладзімір

  • Даша Бурвельje citiraoprije 2 godine
    Мяне мучыла даўняя, застарэлая хандра, якая варушылася ў тыя дні на дне кожнай беларускай душы: нявера ў каштоўнасць сваёй справы, бяссілле, глухі боль — асноўныя прыкметы ліхалецця, тое, што, па словах кагосьці з польскіх паэтаў, паходзіць ад настойлівай пагрозы, што нехта ў блакітным пабачыць цябе і міла скажа:
    — Бжалце ў жандармерыю.
  • Даша Бурвельje citiraoprije 2 godine
    — Многім холадна жыць на зямлі, пані. Вінаваты ў гэтым людзі, якія прагнуць улады, непасільнай, немагчымай для чалавека. Вінаваты таксама і грошы, з-за якіх людзі хапаюць адзін аднаго за глотку. Але мне здаецца, што не паўсюль так сіратліва, як тут. Там, за лясамі, ёсць цёплыя лугі, кветкі, буслы на дрэвах. Там таксама галеча і забітасць, але там людзі неяк шукаюць паратунку ад гэтага. Людзі прыкрашаюць хаты, жанчыны смяюцца, дзеці бегаюць. А тут усяго гэтага мала.
  • Даша Бурвельje citiraoprije 2 godine
    Размаўляла дама з самым сапраўдным французскім пранонсам, які, як вядома, захаваўся на зямлі толькі ў дзвюх мясцінах: у салонах Парыжа і ў засценку Кабыляны пад Оршай.
  • Даша Бурвельje citiraoprije 2 godine
    Гледзячы на яго твар, я разумеў, чаму баяцца ўладу маючыя такіх вось стройных, чыстых і сумленных юнакоў. У іх, вядома, шырокія вочы, дзіцячая усмешка, юнацкія слабыя рукі, шыя ганарлівая і стройная, белая, як мармуровая, як быццам назнарок створана для сякеры ката, але ў іх яшчэ і непрыміручасць, сумленне да канца, нават у дробязях, няўменне лічыцца з перавагаю чужой грубай сілы і фанатычная вернасць праўдзе. У жыцці яны нявопытныя, даверлівыя дзеці да сівых валос, у служэнні праўдзе — горкія, іранічныя, адданыя да канца, мудрыя і нязломныя. А дрэнь баіцца такіх нават тады, калі яны яшчэ не пачыналі дзейнічаць, і, кіруючыся інстынктам, уласцівым погані, цкуе іх заўсёды. Дрэнь ведае, што яны — самая найвялікшая небяспека для яе існавання.
  • Даша Бурвельje citiraoprije 2 godine
    Няшчасная Беларусь! Добры, памяркоўны, рамантычны народ у руках такой поскудзі. I пакуль гэты народ будзе дурнем, так будзе заўсёды. Аддае чужынцам лепшых сваіх сыноў, лепшых паэтаў, дзетак сваіх наракае чужынцамі, прарокаў сваіх, быццам вельмі багаты. Аддае сваіх герояў на прэнг, а сам сядзіць у клетцы над міскай з бульбай ды бручкай і лыпае вачамі. Дорага б я даў таму чалавеку, які скіне нарэшце з шыі народнай усіх гэтых гнілых шляхцюкоў, тупых Homo Novus, пыхатых выскачак, прадажных журналістаў і зробіць яго гаспадаром уласнага лесу. У сю кроў аддаў бы.
  • Даша Бурвельje citiraoprije 2 godine
    Галоднаму не даюць хлеба, ягоны хлеб аддаюць салдату, які страляе ў яго за тое, што ён галодны. Дзяржаўная мудрасць
  • Даша Бурвельje citiraoprije 2 godine
    чалавек — гэта тое, чым ён будзе, а не тое, чым ён з’яўляецца зараз

    Не згодная

  • Иринаje citiraoprije 2 godine
    Мы, беларусы, рэдка ўмеем кахаць па-сапраўднаму, не ахвяруючы чымсьці, і я не быў выключэннем з правіла. Звычайна мы мучаем тую, якую кахаем, а самі мучымся яшчэ больш ад розных супярэчлівых думак, пытанняў, учынкаў, якія іншымі вельмі лёгка прыводзяцца да аднаго знамянальніка.
  • Иринаje citiraoprije 2 godine
    Душылі. Думаеш, усіх перадушылі? Расце сіла. 3 імі хоць рабром на круку вісець, абы не мчала над зямлёю дзікае паляванне караля Стаха, жах мінулага, апакаліпсіс ягоны, смерць.
  • tautareije citiraoprije 2 godine
    Не хадзі, коцю, па лаўцы —
    Буду біці па лапцы,
    Не ходзь, коцю, па масту —
    Буду біці па хвасту!
    Ааа!
fb2epub
Povucite i ispustite datoteke (ne više od 5 odjednom)