be
Караткевіч Уладзімір

Лісце каштанаў

Obavijesti me kada knjiga bude uvrštena
Da biste čitali ovu knjigu u Bookmate učitajte datoteku EPUB ili FB2. Kako mogu učitati knjigu?
Антываенным пафасам прасякнута аповесць «Лісце каштанаў" (1972). Гэта ўсхваляваны і журботны ўспамін пісьменніка пра ўласны лёс і лёс свайго пакалення, чыё дзяцінства і юнацтва было апаленае вайной. Падзеі твора адбываюцца ў толькі што вызваленым ад фашыстаў Кіеве. Тут, на беразе Дняпра, у горадзе, які ляжыць у руінах, праходзіць са сваімі клопатамі жыццё герояў аповесці — беларуса Васілька Стасевіча, ад імя якога вядзецца апавяданне і які шмат чаго ўзяў ад аўтара, украінцаў Раланда Дзмітрэнкі, Багдана Цара і Яўгена Кульбы, украінкі, малдаванкі, а можа, крыху і цыганкі Нонкі Юніцкай, немца Карла Канецкага, яўрэя Навума Фінееса.
Ova knjiga je trenutno nedostupna
100 tiskanih stranica
Jeste li već pročitali? Kakvo je vaše mišljenje?
👍👎

Citati

  • variasonje citiralaprije 2 godine
    ...Трамвай крануў з месца. I паплылі, паплылі, паплылі перад намі віды, адзін жахлівей за другі.
    Дамы, падобныя да выветраных скалаў у пустэльні, страшныя, немыя, як пачварныя старажытныя зáмкі. Бетонныя брылы хістаюцца на арматуры, ледзь наляціць вецер. Патокі друзу, жвіру і пяску сплываюць між іх. Дамы, разбітыя ўшчэнт, і дамы, разрэзаныя, як пірог, і таму яшчэ больш страшныя, з рэшткамі шпалераў на сценах, з перакінутым, разбітым раялем. Дамы, яшчэ зусім нядаўна жывыя і цёплыя, а цяпер – мёртвыя шкілеты былога дабрабыту, радасці, любові да дзяцей.
    Мы маўчалі. Нам было кепска, як ніколі.

Na policama za knjige

fb2epub
Povucite i ispustite datoteke (ne više od 5 odjednom)